BE RU EN

Сёння абвесцяць фіналістаў на прэмію Сахарава

  • 9.10.2012, 9:59

Сярод прэтэндэнтаў - беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

У ліку намінантаў на прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» таксама расейскі панк-гурт Pussy Riot і яшчэ 6 праваабаронцаў з розных краін свету.

Галасаванне па фіналістам пройдзе ў Страсбургу. З прэтэндэнтаў выберуць траіх, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі ў лістападзе 2011 года быў асуджаны на 4,5 года зняволення за нявыплату падаткаў. Бяляцкі віны не прызнаў, заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на яго рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць. ЕЗ, ЗША, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Алеся Бяляцкага палітвязнем і патрабуюць яго вызвалення.

Апошнія навіны