BE RU EN

Рэжым гатовы «падзяліцца» 15-20% «Беларуськалія»

  • 12.11.2012, 15:12

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць разгледзець пытанне аб продажы 15-20% ААТ «Беларуськалій» па рынкавым кошце, а за кантрольны пакет, паводле яго слоў, прыйдзецца сур'ёзна пагандлявацца.

«Прапаноўвалі прыватызаваць за $15 млрд. Я кажу: $32 млрд. Цяпер, калі рынак адновіцца, то, кажуць, і за $36 млрд можна», - адзначыў Лукашэнка ў панядзелак на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, перадае «Інтэрфакс».

«Калі хтосьці гатовы за гэтыя грошы, то мы можам 15-20% прадаць, але не кантрольны пакет», - сказаў дыктатар. «За кантрольны пакет мы сур'ёзна пагандлюемся», - дадаў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што ў выпадку прыватызацыі «Беларуськалія», «усё будзе сумленна і празрыста».

Апошнія навіны