BE RU EN

Дварковіч аспрэчыў фантазіі Сямашкі

  • 17.11.2012, 17:26

Расея дагэтуль не ўзгадніла пастаўкі нафты ў Беларусь на 2013 г. у аб'ёме 23 млн т.

Пра гэта журналістам паведаміў намеснік старшыні ўрада Расеі Аркадзь Дварковіч, паведамляе a rel=nofollow href=http://rbc.ru/>РБК. «На гэты момант мы не ўзгаднілі з беларускай стараной аб'ём паставак нафты ў 2013 г. да 23 млн т. Перамовы ў гэтым пытанні працягваюцца», - сказаў ён.

Раней першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў журналістам, што ў 2013 г. Расея паставіць у Беларусь 23 млн т нафты, а беларускі бок верне ў РФ вызначаны аб'ём вырабленага з яе бензіну на рынкавых умовах. «Вынікі перамоў з віцэ-прэм'ерам РФ Аркадзем Дварковічам пазітыўныя. Мы развязалі сітуацыю аб пастаўках нафты на IV квартал (2012г.) і вярнуліся да звычайнага графіка паставак», - сказаў ён.

Як паведамляў раней міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак, заяўка Беларусі на пастаўку нафты з Расеі на 2013 г. для перапрацоўкі на сваіх нафтаперапрацоўчых магутнасцях складае 23 млн т супраць 21,5 млн т у 2012 г. Пры гэтым Беларусь у рамках гадавых балансаў павінна вяртаць у Расею вырабленыя з расійскай нафты прадукты. Са слоў А.Новака, РФ і Беларусь планавалі ўзгадніць гэты аб'ём да канца лістапада.

Нагадаем таксама, што расейска-беларускія стасункі ў энергетычнай сферы азмрочыліся тым, што Расея западозрыла Беларусь у рээкспарце расійскіх нафтапрадуктаў пад выглядам распушчальнікаў, якія не абкладаюцца экспартнай мытай. Нюанс у тым, што пры рээкспарце ў трэція краіны нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты, Беларусь павінна выплачваць у бюджэт Расіі экспартную мыту паводле расійскіх ставак. Мяркуецца, што расійскі бюджэт ад такога несумленнага рээкспарту страціў каля 1,5 млрд даляраў.

Аднак, як сёння паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Філонаў, Расея не выстаўляла Беларусі афіцыйных патрабаванняў пра вяртанне недаатрыманых 1.5 млд. даляраў.

Апошнія навіны