«Закон Магніцкага» могуць ужыць супраць украінскіх дзяржаўных службоўцаў
- 18.11.2012, 17:20
Пра гэта заявіла ўплывовая міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў».
Яе прадстаўніца Аксана Раманюк мяркуе, што нормы «Закона Магніцкага» могуць быць скарыстаныя ЗША і супраць украінскага чынавенства.
«Я думаю, што Злучаныя Штаты далей змогуць выкарыстоўваць нормы гэтага закона для ўвядзення санкцый супраць украінскіх службоўцаў», - сказала Аксана Раманюк у каментары рускай службе «Голоса Америки».
Украіна пераймае расійскую палітычную мадэль, якая характарызуецца згортваннем дэмакратычных працэсаў. «Развіццё дэмакратычных каштоўнасцяў ва Ўкраіне надзвычай замарудзілася, параўноўваючы з сітуацыяй да пачатку 2010 года», - канстатуе Раманюк.
«Калі гаварыць пра свабоду слова – колькасць нападаў на журналістаў узрасла ў два з паловай разы толькі за гэты год. Сёння факты цэнзуры фіксуюцца на трыццаць адсоткаў часцей, чым напачатку 2012 года», - сказала яна.
Раней нямецкі еўрадэпутатка з групы Зялёныя/Вольны альянс Рэбека Хармс таксама заявіла, што ва ўладных калідорах ЕЗ сур'ёзна задумваюцца над укараненнем санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў украінскай улады паводле прыкладу «спісу Магніцкага», піша «Корреспондент».
Як паведамлялася, міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House будзе ініцыяваць увядзенне персанальных санкцый супраць украінскіх высокапастаўленых службовых асоб.