BE RU EN

ЕЗ прызнаў апазіцыю законным урадам Сірыі

  • 20.11.2012, 9:33

Кіраўнікі дзяржаў-членаў ЕЗ 19 лістапада прызналі «Нацыянальную кааліцыю» сірыйскай апазіцыі законным урадам гэтай краіны.

Адпаведнае рашэнне было прынята ў ходзе нарады міністраў 27 краін, якія ўваходзяць у аб'яднанне.

«ЕЗ лічыць іх (членаў кааліцыі апазіцыі) законнымі выразнікамі спадзяванняў сірыйскага народа», - гаворыцца ў афіцыйным камюніке, апублікаваным па выніках саміту.

Раней стала вядома, што кааліцыю праціўнікаў прэзідэнта Башара Асада пагадзіліся прызнаць Італія і Францыя, паведамляе РБК.

Пагадненне аб стварэнні ўрада апазіцыі, у які ўвайшлі прадстаўнікі паўстанцкіх груп, якія раней канфліктавалі, было складзена ў Катары 11 лістапада. Практычна адразу ж новую палітычную сілу прызналі законнай уладай у Сірыі краіны Персідскага заліва. Неўзабаве да іх далучылася Турцыя.

Апошнія навіны