Бакіевы заклікаюць у Менск кыргызскіх журналістаў
- 22.11.2012, 11:34
Былы кіраўнік Кыргызстана абяцае даць кампрамат на цяперашнюю ўладу краіны.
Браты Бакіевы паклікалі галоўнага рэдактара газеты «Майдан» Нургазы Анаркулава ў Менск для таго, каб даць інтэрв'ю аб афіцыйных уладах Кыргызстана і падаць кампраметуючыя матэрыялы, піша gezitter.kz.
Раней Курманбек Бакіеў ужо запрашаў карэспандэнта адной з газет у Менск, але кіраўніцтва выдання не знайшло патрэбным пасылаць яго ўслед уцекачу.
Нагадаем, што былы кіраўнік Кыргызстана атрымаў у Беларусі палітычны прытулак. Яго брата Жаныша Бакіева, які абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў, афіцыйны Менск таксама адмовіўся выдаваць уладам Кыргызстана.