Аўрал да прыезду дыктатара на «Магілёўдрэў»: асфальт кладуць у бруд
- 27.11.2012, 15:11
На ААТ «Магілёўдрэў» на ўсю моц рыхтуюцца да прыезду Лукашэнкі.
Кіраўніцтва прадпрыемства даручыла тэрмінова заасфальтаваць дарогі і правесці ўборку тэрыторыі. У выніку асфальт укладваюць прама ў бруд.
Пра гэта паведаміў чытач партала TUT.by, прыклаўшы да ліста фота.
На «Магілёўдрэў» інфармацыю аб чаканні прыезду Лукашэнкі пацвердзілі.
Нагадаем, на днях кіраўнік, разглядзеўшы з верталёта безгаспадарчасць на «Івацэвічдрэў», звольніў дырэктара прадпрыемства.