BE RU EN

Лукашэнка - Пракаповічу: «За мадэрнізацыю ты адкажаш краіне»

  • 30.11.2012, 12:59

Кіраўнік зноў нагадаў свайму памочніку Пятру Пракаповічу аб неабходнасці ўважліва кантраляваць рэалізацыю планаў па мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў.

«За мадэрнізацыю ты адкажаш краіне, кожнае прадпрыемства павінна мець план мадэрнізацыі», - заявіў Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу ААТ «Барысаўдрэў», піша «Інтэрфакс».

Ён адзначыў, што «мадэрнізацыя - гэта няўхільнае выкананне, гэта нават не абмяркоўваецца». «Дзе будуць браць грошы - гэта іх (урада - ІФ) справа з Ермаковай (кіраўнік Нацбанка - ІФ). Ты (Пракаповіч - ІФ) з імі не спрачайся: якая стаўка павінна быць і іншае. Гэта іх справа. Твая справа - план і павінна ісці мадэрнізацыя, а яны (урад - ІФ) паабяцалі ў 2015 годзе ўсе завяршыць», - сказаў А.Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік падкрэсліў: «Давайце ўсё па-чалавечы зробім, тым больш, час у нас сціснуты, нам трэба мадэрнізавацца, каб была нармальная прадукцыя».

Апошнія навіны