Замежны гандаль тры месяцы працуе ў мінус
- 30.11.2012, 21:54
Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі РБ у кастрычніку перасягнула $ 470 млн.
Нагадаем, у верасні адмоўнае сальда складала 358 млн. USD, у жніўні 344,5 млн. USD, у той час як у папярэднія месяцы гэтага года замежны гандаль працаваў у плюсе праз экспарт нафтапрадуктаў.
У гандлі з краінамі СНД адмоўнае сальда ў кастрычніку склала 131,9 млн. USD, пры гэтым у гандлі з РФ дэфіцыт у гандлі таварамі дасягнуў 400,2 млн. USD. У гандлі з краінамі па-за СНД таксама склалася адмоўнае сальда ў суме 342,4 млн. USD, піша АФН.
У цэлым, за 10 месяцаў гэтага года склалася дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі ў суме 913,5 млн. USD супраць адмоўнага ў 3641,6 млн. USD у студзені-кастрычніку 2011 года.
Сума замежнага гандлю таварамі за 10 месяца гэтага года склала 77883,7 млн. USD, павялічыўшыся на 9,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Экспарт тавараў вырас на 16,6% да 39398,6 млн. USD, імпарт павялічыўся на 2,8% да 38485,1 млн. USD.
З агульнай сумы экспарту пастаўкі ў краіны па-за СНД склалі 19864,2 млн. USD, павялічыўшыся на 16,9%. У тым ліку экспарт у краіны Еўрапейскага Звязу дасягнуў 15807 млн. USD, што на 25,7% больш, чым у студзені-кастрычніку 2011 года.
Пастаўкі ў краіны СНД склалі 19534,4 млн. USD, павялічыўшыся на 16,3% у параўнанні з студзенем-кастрычнікам 2011 года. Экспарт у Расею вырас на 10,7% да 13348,3 млн. USD.
У сваю чаргу сума імпарту з краін СНД склала 25431,6 млн. USD, павялічыўшыся на 10,6%. У тым ліку, імпарт з Расеі павялічыўся на 14,3% і склаў 23287,8 млн. USD.
З краін па-за СНД Беларусь знізіла імпарт на 9,6% да 13053,5 млн. USD. Імпарт тавараў з краін Еўразвязу склаў 7419,1 млн. USD, што на 7% больш у параўнанні з студзенем-кастрычнікам 2011 года.
Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД за 10 месяцаў склала 5897,2 млн. USD (супраць 6199,9 млн. USD у студзені-кастрычніку 2011 года), у гандлі з Расеяй - 9939,5 млн. USD (супраць 8321,2 млн. USD).
У гандлі з краінамі па-за СНД паводле вынікаў студзеня-кастрычніка 2012 года сфармавалася дадатнае сальда ў памеры 6810,7 млн. USD (супраць 2558,3 млн. USD у студзені-кастрычніку 2011 года). Дадатнае сальда замежнага гандлю з краінамі Еўразвязу склала 8387,9 млн. USD (у студзені-кастрычніку 2012 года дадатнае сальда складала 5647,8 млн. USD).