BE RU EN

Васільева арыштавалі на 15 сутак

  • 9.11.2012, 13:07

Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Раман Васільеў быў затрыманы 8 лістапада ў Менску каля пад'езду свайго дома. Актывіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі з-за акцыі з абліваннем помніка Леніну на плошчы Незалежнасці валяр'янкай.

Раней за гэтую акцыю ўжо быў прысуджаны да 15 сутак арышту маладафронтавец Уладзімір Яроменак.

У мінулым годзе актывісты «Маладога фронту» ў гадавіну рэвалюцыі 1917 года закідалі помнік Леніну яйкамі. Беларусь застаецца адзінай краінай на постсавецкай прасторы, якая афіцыйна адзначае дзень бальшавіцкага перавароту ў Расеі.

Апошнія навіны