BE RU EN

Віцебскага лекара звольнілі за крытыку Касінца

  • 1.12.2012, 14:38

Дзіцячага лекара Ігара Пастнова пазбавілі пасады за публічную крытыку кіраўніка Віцебскай вобласці Аляксандра Касінца.

Ён выказваўся пра марнатраўства бюджэтных грошай і заняпад службы аховы здароўя на Віцебшчыне, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Ігар Пастнов ўжо пацярпеў за сваё праўдалюбства два гады таму: з ім скасавалі кантракт. За лекара, аднак, заступіўся памочнік Лукашэнкі ў Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч. У выніку цкаванага лекара перавялі на іншую пасаду і зменшылі заробак. Абслугоўваючы фельчарска-акушэрскія пункты ў Віцебскім раёне, Ігар не спыняў змаганнеа з бязладдзем і марнатраўствам ў медыцыне, выкрываючы надзённыя праблемы ў незалежных нацыянальных і мясцовых сродках масавай інфармацыі. Ён звяртаў увагу на недабудаваны хірургічны корпус анкалагічнай лякарні, здоўжаны рамонт інфекцыйнай лякарні, кансервацыю будынка «афганскага» цэнтра.

Каб перашкодзіць Поснаму, невядомы паклёпнік змясціў у інтэрнэце ад імя лекара допіс пра тое, што кіраўніцтва паліклінікі ў Віцебску займаецца зборам даніны. Лекар адразу ж звярнуўся ў міліцыю з заявай аб паклёпе. Праваахоўныя органы, аднак, не здолелі вылічыць ананіма.

Праўда, з нагоды інфармацыі, пададзенай у паведамленні пра стан медыцынскіх устаноў і сацыяльны стан работнікаў медыцыны, правялі службовае расследаванне. Як сцвярджае лекар Ігар, да гэтай справы ён не мае ніякага дачынення. Галоўная ягоная задача - не барацьба з калегамі, а выкрыццё хібаў у бюджэтнай сферы.

Некалькі дзён таму галоўны лекар Віцебскай паліклінікі Станіслаў Цітовіч паведаміў Пастнову, што ў лютым наступнага года той павінен з'явіцца ў кадравую службу і забраць працоўную кніжку. Лекар спрабаваў даведацца прычыну непрацягу кантракту, але галоўны лекар патлумачыў, што паводле закона працадаўца не абавязаны выдыгаць перад звольненым работнікам.

Апошнія навіны