Еўразвяз заклікалі больш актыўна дамагацца вызвалення палітвязняў
- 10.12.2012, 16:30
Нарвежскі Хельсінкскі камітэт прысвячае Міжнародны дзень правоў чалавека ў гэтым годзе палітычным вязням у Беларусі.
У беларускіх турмах у цяперашні час знаходзяцца 12 палітычных зняволеных, многія з якіх сядзяць з моманту падаўлення мірнай дэманстрацыі, якая прайшла ў Менску 19 снежня 2010 года - амаль два гады таму. Нарвежскі Хельсінкскі камітэт занепакоены здароўем і бяспекай палітычных зняволеных пасля неаднаразовых паведамленняў аб жорсткім абыходжанні з імі, гаворыцца ў заяве арганізацыі (пераклад - charter97.org).
Сёння - 64 гадавіна Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Утрыманне зняволеных за іх палітычныя погляды і пратэст супраць прыгнёту супярэчыць самой ідэі Усеагульнай дэкларацыі, нагадвае Нарвежскі Хельсінскі камітэт.
У дзень, калі ў Осла ўручаецца Нобелеўская прэмія міру Еўрапейскаму Звязу, Нарвежскі Хельсінкскі камітэт нагадвае, што адным з кандыдатаў на яе атрыманне быў беларускі палітзняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі і заклікае ЕЗ скарыстацца магчымасцю для таго, каб запатрабаваць вызвалення палітычных вязняў, заключаюць аўтары заявы.