BE RU EN

Арцёму Пракапенку дазволілі доўгатэрміновае спатканне

  • 12.12.2012, 21:20

У канцы снежня бацькі палітвязня паедуць да сына на доўгатэрміновае спатканне.

Дазвол на яго дала адміністрацыя Магілёўскай калоніі №15, дзе цяпер адбывае пакаранне Арцём Пракапенка, піша «Радыё Рацыя».

Пра гэта паведаміла маці зняволенага грамадскага актывіста Віялета Пракапенка.

«На адны суткі далі. Дзесьці ў трэцяй дэкадзе. 30 кілаграмаў можна будзе перадаць. З сабой на вынас нічога не дазволілі. 100 тысяч на куплю ў краме як было, так і застаецца. І калі ім дадуць - невядома. Доўга не было званкоў. А ўчора патэлефанаваў. Здаецца, усё спакойна, але праз тэлефон ён нічога не распавядае. Бацька пойдзе, тады можа нешта праясніцца.

Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым на 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзела КДБ. 27 верасня гэтага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю, пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Апошнія навіны