BE RU EN

Дыктатура б'е рэкорды па гандлі з ЕЗ

  • 14.12.2012, 13:29

Па словах Мясніковіча, у бягучым годзе тавараабарот Беларусі з краінамі Еўразвяза дасягнуў рэкордных паказчыкаў за апошнія гады.

Як заяўляе прэм'ер-міністр, узаемны гандаль паміж Беларуссю і Еўропай вырасце на 19%, перадае БелТА.

«Гэта рэкорд за апошнія гады. У гэтым годзе мы зможам выйсці на $25 млрд. узаемнага гандлю з краінамі Еўразвяза», - заявіў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм'ер-міністр адзначыў ролю міжнародных фінансавых арганізацый: Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Міжнароднай фінансавай карпарацыі, інвестыцыйны партфель якіх у Беларусі складае каля $2 млрд. Гэта праекты рэальнай эканомікі, якія аб'ядноўваюць кампаніі і адкрываюць новыя магчымасці для развіцця партнёрства і дзелавога ўзаемадзеяння .

«Дзелавы савет Беларусь-ЕЗ стаў прыкметным інстытутам садзейнічання гандлю і інвестыцыям», - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Актыўна развіваецца дзелавое супрацоўніцтва па лініі Беларусь-Германія і Беларусь-Польшча. Гандлёва-прамысловымі палатамі ў 2012 годзе рэалізавана тры дзесяткі сумесных праектаў і мерапрыемстваў, напрацавана магутная дамоўная база. Беларусь удзячная актыўнай пазіцыі нямецкіх партнёраў па правядзенню ў 2013 годзе дзён беларускай эканомікі ў Берліне і Мюнхене. «Я спадзяюся, што прыклад бізнесу будзе павучальны для палітыкаў: у нас шмат агульнага і велізарны патэнцыял узаемнага супрацоўніцтва на карысць нашых народаў», - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Апошнія навіны