Сара Конар: «У Ланской дрэнная англійская. Я б за яе не галасавала»
- 17.12.2012, 12:31
Перад канцэртам у Менску нямецкая поп-дзіва распавяла, як будзе сустракаць канец света і за што не любіць конкурс «Еўрабачанне».
У беларускай сталіцы спявачка госць часты. Гэта, дарэчы, за апошнія тры гады быў ужо чацвёрты візіт Сары Конар у Сінявокую. Праўда, апошні раз Конар гасцявала з канцэртам у Менску два гады таму. За гэты час поп-дзіва паспела змяніць імідж, з бландынкі перафарбавалася ў шатэнку, набіць сабе яшчэ пяць новых тату (усяго ў спявачкі іх 19) і нарадзіць другую дачку, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Журналісты пацікавіліся ў спявачкі, ці падабаецца ёй конкурс «Еўрабачанне».
- А за «Еўрабачаннем» сочыце? Калі праходзіла ў Дзюсельдорфе хадзілі на шоў?
-Часам гляджу, часам не. Але ў апошнія гады я яго ўвесь глядзела, але ён такі доўгі, - адзначыла Конар. -Але на самім конкурсе ў Дзюсельдорфе не была.
-А мы вось нядаўна абралі свайго кандыдата на конкурс у Швецыю. Хочаце паслухаць песеньку яго? - прапанавалі журналісты Конар.
-Давайце!
Конкурсную песню Алены Ланской «Рытмы кахання» загрузілі на тэлефоне. Было прыкметна, што ўступленне песні Конар спадабалася: слухала з цікавасцю ў вачах. А калі Ланская пачала спяваць куплет, усмешка з твару ў Сары знікла.
-Гэта шмат дзяўчат спяваюць? - не магла спачатку зразумець спявачка.
-Адна!
-Вам падабаецца? - на першым прыпеве спытала ў журналістаў Конар.
-Па пяцібальнай сістэме - гэта чатыры! - ацаніла «Камсамолка».
Даслухваць да канца Ланскую Сара Конар не стала і выставіла сваю адзнаку.
-У яе вельмі цяжкі акцэнт. Я так выразна не праслухала голас і не зразумела, пра што яна спявае. Гэта тыповая папса. Я, вядома, ніколі не ведаю, як людзі судзяць там, але я толькі жадаю ёй поспеху.
-Але вы б прагаласавалі за гэтую песню?
-Не! - шчыра прызналася Конар.