Сурыкаў: Лукашэнка залез у кішэню Расеі
- 19.12.2012, 13:52
Тэма вяртання Беларуссю ў бюджэт РФ $1,5 млрд прысутнічае ў перамовах па нафтавым балансе.
«Гэтая тэма прысутнічае, не буду хаваць. А як бы вы паступілі, калі б да вас залезлі ў кішэню і выцягнулі з яе што-небудзь? Вы б сталі патрабаваць вяртання?»- задаў пытанне Сурыкаў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша «Інтэрфакс».
Ён дадаў, што Расеі ад таго, што ў Беларусі дзейнічала гэтая схема, «і эканамічна, і палітычна крыўдна».
Амбасадар таксама адзначыў, што Расея і Беларусь пакуль не дасягнулі кампрамісу па балансе нафты і нафтапрадуктаў на 2013 год, аднак у 1 квартале РФ гатовая забяспечыць максімальную загрузку беларускіх НПЗ.
«Пытанні па балансе нафты яшчэ не знятыя», - сказаў Сурыкаў.
Ён адзначыў, што Беларусь запытвае ў РФ 23 млн тон нафты, у той час як РФ гатовая паставіць толькі 18,5 млн тон.
Амбасадар дадаў, што нават у тым выпадку, калі баланс не будзе падпісаны да канца бягучага года, РФ у 1 квартале 2013 года, зыходзячы з гадавога аб'ёму у 18,5 млн тон, забяспечыць максімальную загрузку беларускіх НПЗ. «Мы разумеем, што бюджэт Беларусі звярстаны зыходзячы з 23 млн тон нафты, але Расея зробіць усё, каб максімальна загрузіць вашыя НПЗ і ўжо далей працягваць размову», - сказаў Сурыкаў.
Сурыкаў таксама распавёў, што Вышэйшы дзяржаўны Савет «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі не адбудзецца з-за шчыльнага графіка мерапрыемстваў высокага ўзроўню ў рамках АДКБ і ЕўрАзЭС, аднак кіраўнікі Беларусі і Расеі правядуць у сераду двухбаковую сустрэчу.
«ВДС не адбудзецца з-за вялікага перагрузу мерапрыемстваў, у асноўным з расейскага боку. Як вы ведаеце, на гэтыя дні прызначаны цэлы шэраг мерапрыемстваў высокага ўзроўню ў межах АДКБ і ЕўрАзЭС», - сказаў дыпламат.
У той жа час А.Сурыкаў дадаў, што, па наяўных у яго дадзеных, у сераду кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць двухбаковую сустрэчу. «На ёй яны змогуць абмеркаваць усе хвалюючыя іх, актуальныя пытанні», - сказаў ён.
Амбасадар таксама запэўніў, што Расея мае намер выканаць свае абяцанні аб пастаўках у Беларусь ракетных комплексаў «Тор».
«Дадзенае пытанне вырашана. Дамоўленасць гэтага года будзе выконвацца», - сказаў Сурыкаў. Пры гэтым ён адзначыў, што пытанне аб пастаўках Расеяй ракетных комплексаў «Тор» у Беларусь абмяркоўваўся на сустрэчы ў мінулы аўторак кіраўніком Мінабароны Беларусі і прадстаўнікамі расейскай дэлегацыі.
Сурыкаў адзначыў, што пытанне аб пастаўках Расеяй зенітна-ракетных комплексаў абмяркоўваўся ў мінулы аўторак на сустрэчы кіраўніка Мінабароны Беларусі Юрыя Жадобіна з прадстаўнікамі расейскай дэлегацыі.
Амбасадар таксама заявіў, што аб'яднанне МАЗа і КАМАЗа завершыцца ў 1 квартале 2013 года.
«Ідзе спакойнае аб'яднанне МАЗа і КАМАЗа ў адно аб'яднанне, якое будзе мець адзіную збытавую палітыку. Мы разлічваем, што ў 1 квартале гэта адбудзецца», - сказаў дыпламат.
Гаворачы аб сітуацыі з Гомсельмашам і Растсельмашам, амбасадар Расеі заявіў, што прадпрыемствы змянілі сваё меркаванне з нагоды магчымага аб'яднання і ў студзені 2013 года гатовыя зноў прыступіць да перамоваў.
«Нам удалося пасадзіць Гомсельмаш і Растсельмаш за стол перамоваў, яны пакрысе ператвараюцца з непрымірымых праціўнікаў у партнёраў. Наступная іх сустрэча будзе ў студзені», - заявіў Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Менску.