BE RU EN

Крэдыт МВФ дыктатуры не свеціць

  • 20.12.2012, 10:16

Без радыкальных рэформаў новага крэдыту Беларусь не атрымае.

Савет дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) зноў прыняў да ведама зацікаўленасць Беларусі ў новай крэдытнай праграме, па-ранейшаму падкрэсліваючы ў якасці ўмовы гатоўнасць беларускіх уладаў да радыкальных рэформаў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Савет дырэктараў прыняў да ведама зацікаўленасць Беларусі ў магчымай новай дамоўленасці з фондам (аб крэдыце). Дырэктары пагадзіліся, што такі механізм павінен быць абумоўлены цвёрдай прыхільнасцю уладаў да палітыкі ўсёабдымных структурных рэформаў», - сказана ў распаўсюджаным у чацвер паведамленні МВФ пасяджэння Савета дырэктараў фонду, якое адбылося 14 снежня, дзе разглядаліся вынікі трэцяга постпраграмнага маніторынгу Беларусі.

Нагадаем, некалькі дзён таму беларускі кіраўнік нагадаў пра заяву МВФ, у якой арганізацыя падкрэслівала неабходнасць правядзення структурных рэформаў у эканоміцы. «Гэта структурныя рэформы, але ў інтарэсах тых, хто трымае МВФ. Ім было б лепш, калі б мы гэтыя прадпрыемствы распрадалі. Усё роўна, каму, нават, можа быць, грамадзянам Беларусі. Яны купяць у іх за бутэльку, яшчэ за нешта», - адзначыў Лукашэнка.

Апошнія навіны