BE RU EN

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы сустрэўся са Зміцерам Бандарэнкам і Наталляй Радзінай

  • 20.12.2012, 15:25

Сітуацыя ў Беларусі выклікае заклапочанасць польскіх уладаў.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскі 20 снежня сустрэўся з былымі беларускімі палітвязнямі - каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцерам Бандарэнкам і галоўным рэдактарам charter97.org Наталляй Радзінай.

На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, становішча палітычных зняволеных, а таксама палітыка Захаду ў дачыненні да беларускай дыктатуры.

Апошнія навіны