П'яных кіроўцаў будуць саджаць на 25 гадоў, аўто канфіскоўваць?
- 21.12.2012, 15:21
З такой прапановай выступіў сёння Лукашэнка.
«Я не кажу, што за гэта павінна быць уведзенае пакаранне смерцю. Але я прыхільнік таго, каб у цябе сродак забойства - аўтамабіль - канфіскавалі, а цябе адправілі на 15-25 гадоў у месцы не гэтак аддаленыя», - адзначыў Лукашэнка, сустракаючыся ў пятніцу ў Менску са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, перадае «Інтэрфакс».
Кіраўнік перакананы, што «ў выніку гэтых мер цалкам зменіцца становішча». «Давайце разам вызначымся, але я прыхільнік самага жорсткага пакарання алкашоў, якія забіваюць (на дарогах - ІФ), асабліва дзяцей», - падкрэсліў Лукашэнка.
«Калі ты напіўся, як свіння, сеў у п'яным выглядзе за аўтамабіль і забіў чалавека, то я ў гэтым выпадку самы заўзяты змагар таго, каб ты за гэта адказваў на поўную катушку», заявіў кіраўнік.