Аліневічу ў турме забаранілі цёплае адзенне
- 23.12.2012, 10:22
Нягледзячы на холад, палітвязням забаронена адзяваць швэдры.
Аб гэтым піша Валянціна Аліневіч, маці Ігара Аліневіча на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Сын паведаміў ёй пра гэта ў лісце з турмы.
«Не турбуйся пра маё здароўе. Веру, што ваўняны пас на ноч заўсёды карысны зімой. Толькі швэдры забароненыя. Думаюць, што майкі, робы і целагрэйкі чалавеку ў холад дастаткова. У турмах, дарэчы, таксама нельга, але ў следчым ізалятары КДБ у мяне было тры швэдры. Без іх я там бы здох 100%», - піша ў лісце Аліневіч.
Актывіст анархісцкага руху Аліневіч адбывае 8 гадоў зняволення ў Наваполацкай калоніі паводле абвінавачання нібыта ў нападзе на афіцыйныя будынкі ў Менску.