BE RU EN

Прыватнікаў прымушаюць гандляваць хакейнымі сувенірамі

  • 24.12.2012, 15:03

Ад менскіх фірм запатрабавалі арганізаваць продаж сувеніраў з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі.

Адпаведны ліст быў разасланы адміністрацыяй Маскоўскага раёна Менска.

«У мэтах выканання загаду Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2012 №105 «Аб рэалізацыі тавараў з лагатыпам чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года»вам неабходна забяспечыць наяўнасць у гандлёвай сетцы ўпаковачных пакетаў з сімволікай чэмпіянату», - гаворыцца ў лісце, які прыслаў чытач charter97.org.

Таксама раённая адміністрацыя просіць адкрыць спецыялізаваныя секцыі «па рэалізацыі шырокага асартыменту харчовых і нехарчовых тавараў, сувеніраў, рэкламнай прадукцыі з сімволікай чэмпіянату».

Ліст, у якім таксама змяшчаецца загад праінфармаваць адміністрацыю раёна «аб праведзенай працы», падпісаны намеснікам яе кіраўніка Андрэем Сусленковым.

Праваабарончыя арганізацыі, беларуская апазіцыя і шматлікія заходнія палітыкі, у тым ліку еўрапейскія і амерыканскія парламентарыі, выступаюць супраць правядзення ЧС па хакеі ў Менску з-за рэпрэсій і наяўнасці палітвязняў у Беларусі. У выпадку яго правядзення шэраг хакейных дзяржаў можа байкатаваць мерапрыемства.

Апошнія навіны