Бяляцкі застаецца ў Бабруйскай калоніі
- 27.12.2012, 9:21
(абноўлена) У адміністрацыі Бабруйскай калоніі жонцы палітвязня Наталлі Пінчук паведамілі, што яе муж застаецца «ва ўстанове».
Ніякіх іншых дэталяў аб знаходжанні Алеся Бяляцкага не паведамілі, перадае «Радыё Свабода».
Наталля Пінчук звярнулася да адміністрацыі ўстановы, дзе праваабаронца адбывае пакаранне, пасля таго як стала вядома пра ліст, адрасаваны яму, які вярнулі з калоніі.
Нагадаем, Святлана Мацкевіч 22 снежня накіравала ў калонію ліст з віншаваннямі Алесю Бяляцкаму. 26 снежня яна атрымала адказ з калоніі, з якога вынікае, што асуджаны Бяляцкі ў калоніі не лічыцца. «Няма такога», - стаіць адзнака на лісце.