BE RU EN

Макей просіць заплюшчыць вочы на палітвязняў

  • 3.12.2012, 10:56

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што на дадзеным этапе пытанне нармалізацыі адносін рэспублікі і Еўразвяза залежыць ад пазіцыі ЕЗ.

«Мы перакананыя, што ключ да вырашэння сітуацыі, якая склалася ў нашых адносінах, знаходзіцца ў Еўразвяза. У адрозненне ад ЕЗ, мы не ўмешваемся ва ўнутраныя справы сваіх суседзяў. Менавіта Еўразвяз нясе адказнасць за страту даверу ў дыялогу. Яму і належыць ліквідаваць прычыненую шкоду», - заявіў Макей у інтэрв'ю расейскай газеце «Красная звезда». Тэкст інтэрв'ю размешчаны на сайце МЗС рэспублікі.

Міністр прызнаў, што адносіны на палітычным узроўні «вельмі далёкія ад рэальных патрэб як Беларусі, так і самога Еўразвяза».

Ён падкрэсліў, што Беларусь са свайго боку гатова адказаць «узаемнасцю, калі Брусель не на словах, а на справе будзе гатовы да раўнапраўных і паважлівых адносін з намі».

Ён нагадаў, што ў 2011 годзе ЕЗ пашырыў санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх службовых асоб і кампаній: цяпер у санкцыйны спіс уключаны 243 грамадзяніна і 32 кампаніі рэспублікі.

«Наша гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Еўразвязам мае ўзаемавыгадны характар, а зняцце існуючых палітычных бар'ераў надало б яшчэ большы імпульс гэтаму супрацоўніцтву», - лічыць Макей.

Нагадаем, ЕЗ увёў санкцыі супраць 243 грамадзян Беларусі, адказных за парушэнні на «выбарах» і пераслед беларускай апазіцыі, і 32 кампаній, блізкіх да беларускага дыктатара.

Апошнія навіны