Чэкавая прыватызацыя працягнута на тры гады
- 5.12.2012, 11:18
Тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» працягнуты па 30 чэрвеня 2016 года.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 1111 ад 3 снежня 2012 года.
Чэкавая прыватызацыя доўжыцца ў Беларусі з 1994 года і раней неаднаразова прымалася рашэнне аб яе падаўжэнні. У апошні раз тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» быў працягнуты ў 2010 годзе да 1 ліпеня 2013 года.