Скандальныя папраўкі аб канфіскацыі аўто ўжо падрыхтаваныя
- 5.12.2012, 11:51
Начальнік УДАІ МУС Беларусі Юрый Літвін заяўляе, што ўжо падрыхтаваныя папраўкі ў заканадаўства аб канфіскацыі аўтамабіляў у п'яных кіроўцаў.
«Шэрагам дзяржаўных органаў ужо ўнесеныя прапановы аб узмацненні жорсткасці адказнасці за кіраванне ў п'яным выглядзе, прапануецца ўвесці і канфіскацыю аўтамабіляў», - паведаміў Юрый Літвін ў сераду ў ходзе прамой тэлефоннай лініі, адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад».
«Прапануецца павысіць адказнасць за кіраванне ў п'яным выглядзе, у тым ліку ўвесці канфіскацыю аўтамабіляў, якая будзе, у асноўным, тычыцца кіроўцаў, якіх паўторна на працягу года затрымлівалі за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення», - сказаў начальнік УДАІ.
«У цяперашні час гэты праект закона праходзіць працэдуру ўзгаднення. Я думаю, што ў бліжэйшы час будзе прынятае рашэнне», - паведаміў Ю.Літвін.
«Акрамя гэтага, прапануецца комплексна перагледзець усе пытанні, якія тычацца адказнасці ў дачыненні п'яных кіроўцаў, у тым ліку і павышэння штрафаў за адміністрацыйныя правапарушэнні, а па крымінальным артыкуле - змяненне меры спагнання ў бок павелічэння», - паведаміў начальнік УДАІ.