BE RU EN

Брытанскі банк выплаціць $330 мільёнаў за здзелкі з Іранам

  • 6.12.2012, 17:36

Брытанскі банк Standard Chartered выплаціць 330 млн даляраў у казну ЗША, каб зняць вылучаныя супраць яго абвінавачванні ў парушэнні санкцый у дачыненні да Ірана.

У Standard Chartered спадзяюцца, што выплата гэтай сумы дасць магчымасць урэгуляваць сітуацыю ў пазасудовым парадку. Расследаванне супраць брытанскага банка, які мае філіялы ў Нью-Йорку, праводзяцца Мінюстам, Міністэрствам фінансаў і Федэральнай рэзервовай сістэмай ЗША, паведамляе Прайм-ТАСС.

Раней у гэтым годзе Standard Chartered ужо заплаціў ураду штата Нью-Йорк штраф у памеры 340 млн даляраў па ўмовах пазасудовага ўрэгулявання абвінавачванняў, а таксама пагадзіўся ўзмацніць кантроль за сваімі міжнароднымі транзакцыямі. Тады банк падазраваўся ў незаконным супрацоўніцтве з Іранам і адмыванні 250 млрд даляраў.

«Дзеянні Standard Chartered Bank рабілі фінансавую сістэму ЗША ўразлівай для тэрарыстаў, гандляроў зброяй і наркотыкамі і карумпаваных рэжымаў», - адзначалі ў дэпартаменце.

Апошнія навіны