У Наваполацку забаранілі пікет БХД
- 8.12.2012, 16:06
Актывіст аргкамітэта для стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» атрымаў адказ гарвыканкама з адмовай у дазволе на пікетаванне.
Заяўку наваполацкія актывісты БХД падавалі 26 лістапада. Правядзенне пікету забаранілі, спасылаючыся на пастанову гарвыканкама № 858, паводле якой пікетаванні і мітынгі павінны праводзіцца ў адзіным месцы горада - ля ўваходу ў гарадскі парк, піша bchd.info.
«Мы свядома не падавалі заяўку на правядзенне пікету ва ўстаноўленым гарвыканкамам месцы. Мэтай пікету з'яўляецца прыцягненне грамадскай увагі, што немагчыма зрабіць ля ўваходу ў парк. У працоўныя дні там складана сустрэць хоць бы аднаго чалавека», - адзначыў актывіст БХД Сяргей Малашонак.