Навучанне ў ВНУ падаражэе амаль на 30%
- 1.02.2012, 9:28
Міністэрства адукацыі рэкамендавала ўстановам адукацыі павялічыць кошт платнага навучання з 1 лютага.
У параўнанні з дзеючымі коштамі па дзённай, завочнай, вячэрняй форме навучання падаражанне адбудзецца ў памерах не больш за 29% з улікам «эканамічна абгрунтаваных выдаткаў, неабходных для падрыхтоўкі спецыяліста па канкрэтнай спецыяльнасці (спецыялізацыі) у дадзенай навучальнай установе».
Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве па выніках маніторынгу прагнозу коштаў на платнае навучанне ў асобных ВНУ.