Кавалёў скончыў знаёміцца з пратаколамі судовага паседжання
- 1.02.2012, 16:55
Прысуджаны да смяротнага пакарання Уладзіслаў Кавалёў і ягоны адвакат скончылі знаёміцца з пратаколамі судовага паседжання.
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валер Калінковіч, адказваючы на пытанне БелТА.
«Як я разумею, яны маюць намер прадставіць дадатковую аргументацыю. Гэта зойме, натуральна, нейкі час», - дадаў Валер Калінковіч. Гаворачы аб тэрмінах разгляду нагляднай скаргі Кавалёва, ён таксама патлумачыў: «Вы ведаеце аб'ём гэтай справы і ўсю яе складанасць, таму пра нейкую канкрэтную дату, калі будзе разгледжаная скарга, казаць не даводзіцца».
Адказваючы на пытанне аб тым, хто можа знаёміцца з матэрыяламі справы, намеснік старшыні ВС адзначыў: «Па агульным правіле з матэрыяламі справы маюць права знаёміцца ўдзельнікі судовага разбору. Матэрыялы крымінальнай справы, нягледзячы на тое, рэзанансная яна ці не, як правіла, захоўваюць інфармацыю, звязаную з падрабязнасцямі прыватнай жыцця».
Валер Калінковіч сказаў, што «судовая сістэма досыць празрыстая, але калі гаворка заходзіць пра асабістае і патаемнае, то суды павінныя прымаць меры, каб захоўваць права кожнага чалавека на прыватнае жыццё».