Заробак супрацоўнікаў «Белтрансгаза» засакрэчаны
- 10.02.2012, 10:08
Між тым, у некаторых працаўнікоў заробкі за месяц павялічыліся ў 1,5 разы.
Нагадаем, што ў канцы мінулага года «Белтрансгаз» цалкам быў выкуплены Расеяй. Кіраўніцтва «Газпрама» абяцала істотна павялічыць заробкі працаўнікам беларускага прадпрыемства. Гучалі нават такія лічбы, як сярэдні заробак у 14 млн рублёў.
Тым часам адзін з працаўнікоў распавёў парталу Onliner.by, што ў снежні атрымаў на рукі каля 1 млн 850 тысяч рублёў. У студзені гэтаму ж працаўніку выдалі каля 3 мільёнаў рублёў. Па ягоных словах, прыкладна на 70% вырасла прэмія.
У той жа час начальства забараняе працаўнікам распавядаць пра заробкі нават у калектыве паміж сабой. Сітуацыя даходзіць да абсурду: пры запрашэнні людзей на працу ім адмаўляюцца назваць будучы заробак.
У прэс-службе «Белтрансгазу» каментаваць гэтую інфармацыю адмовіліся. Прэс-служба «Газпрома» таксама пакуль не дае ніякіх каментароў.