BE RU EN

Вялізная чарга за «сацыяльным» малаком ў Жлобіне ў -20 (Фотафакт)

  • 14.02.2012, 15:15

Нават сібірскія маразы былі не ў стане паўплываць на жаданне збяднелых беларусаў набыць прадукты па ніжэйшых коштах.

Адзін з жыхароў Жлобіна раніцай 9 лютага стаў сведкам велізарнай чаргі ў фірмовую краму Жлобінскага малочнага завода на рынку «Сонечны», піша «Беларускі партызан».

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што людзі яшчэ толькі чакалі прывозу сацыяльна значных відаў малака, смятаны і тварагу. Гэта значыць тыя, хто быў у першых шэрагах, прастаялі на 20-ціградусным марозе, магчыма, не адну гадзіну.

Апошнія навіны