Маладафронтаўца адлічылі з трэцяга курсу БНТУ
- 16.02.2012, 13:21
Міхаіл Мускі сёння адправіў скаргу на імя міністра адукацыі Сяргея Маскевіча.
Афіцыйнай падставай адміністрацыя назвала пропускі заняткаў. У мінулым семестры студэнт двойчы трапляў на Акрэсціна - на 7 і на 10 сутак.
Першы раз - за кіданне яйкамі ў мітынгоўцаў-камуністаў каля помніка Леніна. Другі - за акцыю салідарнасці з палітвязнямі 19 снежня.
Малады чалавек распавёў, што лічыць сваё выключэнне з ВНУ незаконным. Пра гэта ён напісаў і ў скарзе міністру:
«Я хачу даведацца, за што мяне адлічылі. Таму што паводле статута універсітэта ў мяне была паважлівая прычына - вось гэтыя адміністрацыйныя арышты. І за іх не павінныя адлічваць», - кажа ён.
Аднак судзіцца з універсітэтам Муски не збіраецца - кажа, што гэта будзе пустое гублянне часу, перадае «Еўрарадыё».