Праезд у Менску падаражэе ў красавіку
- 16.02.2012, 17:33
Міністэрства эканомікі адхіліла прапанову «Менсктранса» аб павышэнні кошту праезду ў сталічным транспарце ў лютым-сакавіку 2012 года.
Эканамічнае ведамства перанесла разгляд гэтага пытання на другі квартал.
Меркавана, адна паездка ў менскім гарадскім грамадскім транспарце падаражэе да 1,8 тыс. рублёў, перадае «Тэлеграф».
Нагадаем, прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» выступіла з прапановай у чарговы раз павялічыць кошты праезду ў грамадскім транспарце ў канцы студзеня.
А ў адпаведнасці з Бюджэтным кодэксам у Менску ў 2012 годзе неабходна зрабіць так, каб пасажыры аплачвалі 70% сабекошту праезду ў грамадскім транспарце супраць 35% на сённяшні дзень. Гэта значыць да канца года тарыфы на праезд у Менску павінныя падаражэць удвая.