Праезд будзе даражэць ў два этапы
- 17.02.2012, 15:10
У гэтым годзе гарадскія ўлады плануюць двойчы павысіць кошт праезду ў грамадскім транспарце.
Паводле папярэдніх ацэнак, гэта павінна адбыцца ў чэрвені і кастрычніку.
Пра гэта, як перадае агенцтва «Менск-Навіны», паведаміў сёння на чарговым пасаджэнні ў Менгарвыканкаме старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька.
Па ягоных словах, з 1 чэрвеня бягучага года трэба будзе адмяніць бясплатны праезд для школьнікаў і студэнтаў.
«Улетку дзеці на прыродзе, а студэнтам трэба працаваць, - канстатаваў М. Ладуцька. - У гэты час тарыфы на праезд у грамадскім транспарце можна павысіць. Але не раней. А калі надыдзе 1 верасня, будзем вырашаць, пакінуць студэнтам і школьнікам бясплатны праезд ці не і на якіх умовах. У гэты час, магчыма, яшчэ раз павысіцца тарыф».
Старшыня Менгарвыканкама адзначыў, што мэтазгодна правесці павышэнне кошту з 1 чэрвеня і з 1 кастрычніка.
ДП «Менсктранс» прагназуе, што пры тым кошце талонаў, які існуе зараз (1300 рублёў), страты для транспартнікаў складуць у 2012 годзе 360 мільярдаў рублёў.