BE RU EN

«Звязду» і «ЛіМ» прапануецца аб'яднаць

  • 17.02.2012, 18:08

Галоўны рэдактар ​​установы «Рэдакцыя газеты «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч прапануе аб'яднаць газету і рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «Лiтаратура i мастацтва».

Аб гэтым ён заявіў сёння на калегіі Міністэрства інфармацыі па выніках 2011 года, перадае БелТА.

У выніку можа быць арганізаваны выдавецкі дом «Звязда». У структуру РВУ «ЛіМ» уваходзяць газета «Лiтаратура i Мастацтва», часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Вожык».

У газеты «Звязда» ўжо ёсць досвед аб'яднання з рэспубліканскім выданнем: з 2002 года яе дадаткам стала моладзевая газета «Чырвоная змена», якая выдаецца з 1921 года.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік адзначыў, што важна не адкладаць гэтае пытанне ў доўгую скрыню, а прааналізаваць на працягу паловы года.

Апошнія навіны