BE RU EN

Кадравыя перастаноўкі ва Узброеных сілах

  • 20.02.2012, 17:24

Лукашэнка прызначыў генерал-маёра Міхаіла Пузікава намеснікам міністра абароны.

Генерал-маёр Валер Хахлоў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл, палкоўнік Ігар Матрашыла - начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл, паведамляе «Інтэрфакс».

У прэс-службе беларускага кіраўніка адзначылі, што прызначэнні адбыліся ў межах «рэарганізацыйных мерапрыемстваў па аптымізацыі структуры органаў ваеннага кіравання», што праводзяцца ва Узброеных сілах.

Апошнія навіны