BE RU EN

У Віцебску вывесілі сцяг у падтрымку Каваленкі (Фота)

  • 22.02.2012, 13:21

На адным з дамоў у Віцебску сёння раніцай вывесілі бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку палітвязня.

Нагадаем, Сяргея Каваленку з 22 снежня трымаюць у віцебскім СІЗА. Яго вінавацяць у неаднаразовым парушэнні рэжыму адбывання «хатняй хіміі» (яе яму прысудзілі за вывешаны ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг). Амаль два месяцы Сяргей Каваленка трымае галадоўку, нягледзячы на тое, што яго спрабавалі сілком карміць.

21 лютага ў Першамайскім раённым судзе Віцебска пачаўся судовы працэс па справе палітвязня.

Апошнія навіны