BE RU EN

Працаўнікі «Санта-Брэмар» страйкуюць

  • 23.02.2012, 12:00

Яшчэ на мінулым тыдні адбыўся чарговы страйк, незадаволеных заробкамі грамадзянаў.

Працаўнікі цэха № 3 на лініі апрацоўкі кальмараў, аднаго з найбуйнейшых рыбных прадпрыемстваў краіны сумеснай нямецка-беларускай кампаніі «Санта-Брэмар», атрымаўшы на рукі разліковыя аркушы, адмовіліся працаваць, паведамляе «Беларускі партызан».

Заробак на працягу сутак ім павялічылі. А перад прыездам сазаснавальніка па ўсіх цэхах вытворчасці хадзілі спецыяльна навучаныя людзі і папярэджвалі: «Хто скажа што атрымлівае менш за 1000 еўра - звольнім!».

Мабыць такім спосабам кіраўніцтва кампаніі спрабуе і рыбку з'есці, і зэканоміць. Прычым даходзіць да абсурду, на буйным прадпрыемстве ў штаце толькі адзін сантэхнік, часам, распавядаюць супрацоўнікі «Санта-Брэмар», у яго больш за 40 выклікаў за адну змену.

Апошнія навіны