BE RU EN

Марэк Мігальскі заступіўся за Паўла Вінаградава

  • 23.02.2012, 14:52

Еўрадэпутат адправіў афіцыйны зварот наконт арышту апазіцыянера ў Еўракамісію.

У сваім звароце еўрадэпутат паведаміў, што актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» быў арыштаваны на 10 сутак. Вінаградава пакаралі нібыта за арганізацыю «мітынгу цацак», які адбыўся 10 лютага каля Менгарвыканкама, перадае «Еўрарадыё».

Мігальскі падкрэсліў, што беларускія ўлады ўзмацняюць хвалю рэпрэсій супраць грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў апазіцыі. Ён таксама заявіў, што грамадзянам Беларусі стала адмаўляюць у праве адкрыта выказваць свае погляды і ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту.

Апошнія навіны