Бел-чырвона-белы сцяг у ГЦ «Сталіца» (Фота)
- 24.02.2012, 10:48
Менскія маладафронтаўцы працягваюць справу легендарнага Мірона - вывешваюць сцягі ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам.
23 лютага ў чацвёрты дзень суду над Каваленкам сцяг з'явіўся ў шматлюдным гандлёвым цэнтры «Сталіца», які размяшчаецца на пл. Незалежнасці ў Менску, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».
Як паведамілі паслядоўнікі Мірона, на сцягу быў надпіс - «Свабоду Каваленку!». Сцяг правісеў некалькі гадзін.