З Брэсцкай хуткай дапамогі разбегліся лекары (Фота)
- 24.02.2012, 12:51
Вакантнымі апынуліся адразу 26 ставак.
Іх зараз шукаюць праз цэнтр занятасці, перадае «Еўрарадыё». У адміністрацыі станцыі распавялі:
«Не кажу за іншыя ўстановы, кажу пра станцыю хуткай медыцынскай дапамогі: у нас не хапае лекараў. З'язджаюць на заробкі за мяжу, у Расею, хто куды».
Неабходная колькасць лекараў складае каля траціны штата ўстановы. Усяго ў горадзе не хапае 48 лекараў, а ў Брэсцкай вобласці вакантныя больш за 700 пасад.