BE RU EN

Шведскія цацкі патрабавалі вызваліць Вінаградава і Арцыбашава (Фота)

  • 24.02.2012, 15:23

Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen правяла акцыю салідарнасці з Паўлам Вінаградавым і Аляксандрам Арцыбашавым.

Выстаўленыя праваабаронцамі цацкі трымалі плакаты з лозунгамі «Свабоду Паўлу Вінаградаву!», «Свабоду Аляксандру Арцыбашаву!», «Трымайцеся, сябры! Шведскія цацкі з вамі!» і «Шведскія цацкі за свабоду сходаў у Беларусі!».

Нагадаем, Суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў былога палітвязня Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава да 10 сутак арышту.

Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла яшчэ 10 лютага на плошчы Незалежнасці ў Менску пад назвай «Цацка мітынгуэ!». Тады на плошчы былі выстаўленыя дзіцячыя цацкі з маленькімі транспарантамі: «Алехандра, адпусці людзей!», «Мянты адарвалі мне вока», «Цацкі супраць бязмежжа».

Апошнія навіны