Алена Каваленка сустрэнецца з мужам у СІЗА
- 27.02.2012, 14:53
Заўтра Алена Каваленка наведае свайго мужа ў СІЗА - ёй дазволілі спатканне.
«Наколькі мне паведамілі лекары ў СІЗА, Сяргей па-ранейшаму трымае галадоўку», - кажа яна. - Але ваду ўсё ж такі п'е. Буду спрабаваць угаварыць яго ад галадоўкі. Дзеля сябе, мяне і дзяцей...»
Як нагадвае «Народная воля», суддзя Алена Жук прызнала актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання і прысудзіла яму пакаранне - 2 гады і 1 месяц калоніі агульнага рэжыму.
З улікам часу, адбытага Каваленкам у віцебскім СІЗА, актывісту засталося 1 год і 11 месяцаў зняволення.