BE RU EN

Актывіста затрымалі за подпісы супраць гандлю ў маразы

  • 28.02.2012, 15:41

У Баранавіцкім гарвыканкаме затрымалі актывіста, які прынёс подпісы.

Рыгор Грык збіраў іх супраць гандлю ў маразы каля цэнтральнага рынку гароднінай і садавінай, перадае «Еўрарадыё».

Зварот, пад якім падпісаліся 46 чалавек, адразу перадаць не атрымалася. Грыка наўпрост ля будынку схапілі міліцыянты, якія праверылі ягоныя дакументы і рэчы. Праз 20 хвілін, пасля кансультацый па тэлефоне, актывіста адпусцілі без складання пратаколу.

Пакінуць у выканкаме подпісы яму дазволілі.

Апошнія навіны