Польскія арганізацыі пратэстуюць супраць прысуду Сяргею Каваленку
- 28.02.2012, 17:38
Вызвалення беларускага апазіцыянера запатрабавалі польскія няўрадавыя арганізацыі, якія супрацоўнічаюць з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
«Польскія няўрадавыя арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у міжнародным супрацоўніцтве па развіцці і прасоўванні дэмакратыі ў Беларусі, выказваюць пратэст у сувязі з прысудам і пагрозай жыццю беларускага актывіста Сяргея Каваленкі», - гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай сёння агенцтвам PAP.
«Тое, што ён быў прысуджаны да двух гадоў і аднаму месяцу пазбаўлення волі за выказванне палітычных поглядаў з'яўляецца яшчэ адным доказам падаўлення грамадзянскіх свабод у Беларусі. Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Сяргея Каваленкі і прадастаўлення яму неабходнай медыцынскай дапамогі, таксама заклікаем да вызвалення і рэабілітацыі усіх палітычных зняволеных», - падкрэсліваецца ў заяве.