BE RU EN

Новы спіс неўязных хаўруснікаў Лукашэнкі

  • 29.02.2012, 9:21

Сайт Рады ЕЗ апублікаваў імёны, унесеныя 27 лютага ў спіс неўязных у краіны Еўразвяза.

Прыводзім іх імёны (пераклад - charter97.org):

Барсукоў Аляксандр, палкоўнік, начальнік менскай міліцыі.

Пуціла Уладзімір. Старшыня Менскага гарадскога суда.

Валчкова Марыяна. Суддзя суда Партызанскага раёна г. Менска.

Рэлява Аксана. Суддзя суда Савецкага раёна г. Менска.

Хвойніцкая Жана. Суддзя суда Заводскага раёна г. Менска.

Мазоўка Анжаліка. Суддзя суда Савецкага раёна г. Менска.

Кочык Аляксандр. Суддзя суда Партызанскага раёна г. Менска.

Каровіна Наталля. Суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Менска.

Гарбатоўскі Юрый. Суддзя суда Першамайскага раёна г. Менска.

Люшцік Сяргей. Суддзя суда Першамайскага раёна г. Менска.

Якунчыхін Аляксандр. Суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Менска.

Запаснік Марына. Суддзя суда Ленінскага раёна г. Менска.

Дубініна Жана. Суддзя суда Заводскага раёна г. Менска.

Красоўская Зінаіда. Суддзя суда Ленінскага раёна г. Менска.

Германовіч Сяргей. Суддзя суда Кастрычніцкага раёна г. Менска

Свістунова Валянціна. Суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Менска.

Шайко Іна. Суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Менска.

Лапо Людміла. Суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Менска.

Барысёнак Анатоль. Суддзя суда Партызанскага раёна г. Менска.

Юфярыцын Дзмітрый. Суддзя суда Ленінскага раёна г. Менска.

Зянкевіч Валянціна. Суддзя суда Ленінскага раёна г. Менска.

27 лютага на паседжанні Рады міністраў замежных спраў краін ЕЗ у Бруселі ў так званы чорны спіс быў уключаны яшчэ 21 беларускі чыноўнік. Гэта прадстаўнікі судовай сістэмы і праваахоўных органаў. Іх прозвішчы павінныя быць апублікаваныя 29 лютага ў Афіцыйным журнале ЕЗ.

Першапачаткова ў спісе было 158 імёнаў. Пасля Рада ЕЗ неаднаразова пашырала гэты пералік, і цяпер ўезд у Еўразвяз забаронены больш чым 200 беларускіх чыноўнікаў.

У сакавіку Рада міністраў ЕЗ разгледзіць поўны спіс беларускіх прадпрыемстваў і бізнесмэнаў, да якіх могуць быць ужытыя санкцыі ЕЗ, паведаміла Кэтрын Эштан.

У адказ Беларусь абвясціла дыпламатычную вайну Еўразвязу. Рэжым ўводзіць адказ санкцыі супраць чыноўнікаў ЕЗ. Амбасадар Беларусі адкліканы з Польшчы. Польскага дыпламата і амбасадара ЕЗ выдвараюць з РБ.

Еўразвяз прыняў рашэнне адклікаць ўсіх амбасадараў з Беларусі.

Апошнія навіны