Фюле палічыў высылку амбасадараў з Беларусі «контрпрадуктыўнай»
- 29.02.2012, 9:53
Камісар Еўразвяза назваў «контрпрадуктыўным» рашэнне беларускіх уладаў выслаць амбасадараў Польшчы і ЕЗ.
«Любыя дзеянні, якія аддаляюць нас ад самых важных мэтаў - а гэта, па-першае, вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зняволеных, па-другое, аднаўленне сувязяў з Беларуссю, з яе грамадзянамі - не прыносяць нічога добрага і контрпрадукцыйныя», - заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі ў аўторак, перадае ВВС.
Дзеянні Лукашэнкі сталі адказам на палітычныя санкцыі супраць Беларусі: папярэдні спіс персон нон грата быў пашыраны на 21 прозвішча чыноўнікаў, адказных за арышты апанентаў рэжыму. Сярод тых, хто трапіць пад забарону - 19 суддзяў, а таксама два супрацоўнікі міліцыі.