Беларускі МЗС закідалі туалетнай паперай (Фота)
- 29.02.2012, 10:59
Раніцай 29 лютага трое юнакоў зладзілі перфоманс на ганку МЗС.
Адказнасць за акцыю ўзяла на сябе незарэгістраваная арганізацыя «Малады Фронт». Такім чынам актывісты выказаліся з нагоды дзеянняў беларускіх уладаў у дачыненні да Еўрапейскага звяза, паведамляе «Наша Ніва».