BE RU EN

ЕЗ працягне ўводзіць санкцыі

  • 29.02.2012, 14:17

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хэйг заявіў, што расчараваны рашэннем Беларусі выслаць амбасадараў Польшчы і ЕЗ.

Выступаючы ў сераду, ён сказаў:

«Вялікабрытанія, разам са сваімі партнёрамі па ЕЗ, паслядоўна давала зразумець Беларусі, што ЕЗ будзе працягваць уводзіць дадатковыя санкцыі да тых часоў, пакуль палітычныя зняволеныя застаюцца за кратамі і працягваецца ціск на грамадзянскую супольнасць. Я шкадую, што не было ніякіх пазітыўных зрухаў у гэтым напрамку, і што, наадварот, рэпрэсіі не заціхалі і з'яўляюцца новыя палітвязні».

Як перадае «Радыё Свабода», міністр пацвердзіў, што Вялікабрытанія таксама адклікае свайго амбасадара.

Апошнія навіны