Сурыкаў: Ад уступлення ў СГА больш за ўсіх пацерпіць Беларусь
- 3.02.2012, 12:20
Амбасадар Расеі ў Беларусі выказаўся адносна перспектываў далучэння Беларусі і Казахстана да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Пра гэта амбасадар заявіў у ходзе свайго відэабрыфінга, перадае «Радыё Свабода».
«Зразумела, што пазітыву ад гэтага ўступлення больш будзе для сыравінных галін гаспадаркі, калі ў цэлым глядзець. Мабыць, тут больш пазітыву будзе для Казахстана ў першую чаргу. Для Расеі будзе і пазітыў, і негатыў, бо ёсць яшчэ і рэальны сектар эканомікі. І ёсць негатыў для Беларусі, паколькі сыравіны ў вас вельмі мала. Хоць ёсць сектары, якія звязаныя з перапрацоўкай расейскай сыравіны.
Я ведаю, што беларускі бок ацэньвае гэтую сітуацыю і дзесьці ў сярэдзіне лютага такая ацэнка будзе», - заявіў Сурыкаў.